Беларуская Служба

«Вам удаецца знішчаць Украіну, але вы таксама знішчаеце будучыню сваёй краіны» — Сікорскі звярнуўся да расіян (ВІДЭА)

07.12.2024 07:02
Міністр замежных спраў Польшчы ў чарговы раз выступіў з вострай крытыкай расійскай палітыкі.
    31-
Радаслаў Сікорскі на паседжанні 31-й Рады міністраў АБСЕ на МальцеPAP/EPA/Domenic Aquilina

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які прыняў удзел у пасяджэнні Рады міністраў АБСЕ на Мальце, у чарговы раз падвергнуў крытыцы расійскую палітыку.

«Вы прадпрымаеце спробы адрадзіць расійскую імперыю. Вам удаецца знішчаць Украіну, але вы таксама знішчаеце будучыню сваёй краіны. Пакуль вы не спыніце гэтую жорсткую вайну, вас тут не павінна быць»,  — звярнуўся Сікорскі да расійскай дэлегацыі.

Раней паведамлялася, што кіраўнік МЗС Польшчы дэманстратыўна пакінуў залу пасяджэння АБСЕ падчас выступу кіраўніка расійскай дыпламатыі Сяргея Лаўрова. Выходзячы з пасяджэння 31-й Рады міністраў АБСЕ, Сікорскі заявіў журналістам, што «не збіраецца слухаць хлусню Лаўрова». Услед за ім залу пакінулі дэлегацыі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Чэхіі.

Гэта першы выпадак ад нападу Расіі на Украіну ў 2022 годзе, калі Лаўроў прымае ўдзел у міжнароднай сустрэчы, арганізаванай на тэрыторыі краіны Еўрасаюза.

Удзел Сяргея Лаўрова ў мерапрыемстве выклікаў крытыку з боку шэрагу дэлегацый, якія заклікалі да далейшай ізаляцыі Расіі на міжнароднай арэне.

вс